Unlimited Powerpoint templates, graphics, videos & courses! Unlimited asset downloads! From $16.50/m
Advertisement
  1. Business
  2. Microsoft PowerPoint
Business

Як зрабіць прэзентацыю бізнес-плана ў PowerPoint

by
Difficulty:BeginnerLength:LongLanguages:

Belarusian (беларуская мова) translation by Olya Misuragina (you can also view the original English article)

Усё роўна хто вы - прадпрымальнік, які рыхтуе прэзентацыю бізнес-плана ў PowerPoint, або вы рыхтуеце прапанову для патэнцыйнага кліента, - адно дакладна: шмат што залежыць ад вашых слайдаў.

Ці ведаеце вы, як стварыць прэзентацыю PowerPoint, якая заахвоціць вашу аўдыторыю адказаць грамагласным "Так!"?

Калі не - не турбуйцеся. У нас ёсць усi неабходныя рэсурсы і парады, каб дапамагчы вам зрабіць незгладжальнае ўражанне сваёй будучай прэзентацыяй PowerPoint!

Як персаналізаваць прафесійны шаблон PowerPoint

Крок 1: Выбіраем ідэальны шаблон PowerPoint

Вядома, можна проста адкрыць PowerPoint, размясціць у ім некалькі фатаграфій і схем як патрапіла, і на тым скончыць. Калі гэта ваш план, вы можаце не марнаваць час дарма і зусім не рыхтаваць прэзентацыю, загадзя прызнаўшы сваю паразу.

Нікога не ўразіць прэзентацыя, якую, мяркуючы па ўражанню ад яе, падрыхтавала дзесяцігадовае дзіця.  У той жа самы час няма неабходнасці плаціць вялікія грошы дызайнеру-прафесіяналу за падрыхтоўку прэзентацыі для вас.

З дапамогай шаблонаў прэзентацыі PowerPoint можна хутка і лёгка стварыць уласную прэзентацыю за некалькі хвілін, i яна будзе выглядаць прафесійна.

Не ведаеце, з чаго пачаць пры такім шырокім выбары шаблонаў? Праглядзіце самыя папулярныя шаблоны бізнес-планаў PowerPoint. Бізнесмены і фрылансеры любяць гэтыя шаблоны і абіраюць іх для заключэння ўласных здзелак.

Popular PowerPoint Templates on GraphicRiver
Папулярныя шаблоны PowerPoint на GraphicRiver

Крок 2: Спынiце выбар на шаблоне PowerPoint, якi падабаецца вам больш за ўсё

Час перастаць разглядаць усi наяўныя цудоўныя шаблоны РРТ і спыніцца на адным. Ведаю, гэта няпроста!

На што варта звярнуць увагу пры выбары? Паглядзіце, колькі варыянтаў раскладкі слайдаў ёсць у прэзентацыі. Чым больш, тым больш у вас варыянтаў. Ці ўваходзяць у камплект дадатковыя абразкі .png? (Гэта асабліва важна, калі вы любіце візуальныя элементы ў сваіх прэзентацыях). Што можна рэдагаваць? Ці можна гэты шаблон раздрукаваць? (Ці спатрэбіцца вам друкаваць прэзентацыю на папяровым носьбіце?)

У гэтым курсе я скарыстаюся шаблонам прэзентацыі РРТ Modern Business Plan, каб паказаць вам, як гэта працуе. Мне падабаецца гэты шаблон не толькі тым, што ў ім 50 розных раскладак слайдаў, ён таксама прапануе тры каляровыя схемы, што дазваляе змяняць стыль у адпаведнасці з прызначэннем прэзентацыі.

Modern Business Plan PowerPoint Presentation
Тэма прэзентацыі PowerPoint Modern business plan на GraphicRiver.

Ніжэй невялікая дэманстрацыя ўласцівасця шаблону PowerPoint:

Гэты шаблон таксама "спакаваны" мноствам абразкоў, з дапамогай якіх вы зможаце прыцягнуць увагу да ключавых момантаў у слайдах. Тут ужо ёсць фатаграфія-запаўняльнік, якая, як мы ўбачым пазней, зробіць ваша жыццё нашмат прасцей!

Я правяду вас па ўсім неабходным крокам налады гэтага шаблону, каб ен стаў узрушачай прэзентацыяй бізнес-плана, і ў гэтым кіраўніцтве буду карыстацца версіяй PowerPoint 2016. Калі вы карыстаецеся іншай версіяй PowerPoint, вы можаце заўважыць нязначныя адрозненні паміж скрыншотамі і тым, што з'яўляецца ў вас на экране, але там не павінна адбыцца нічога такога, што б перашкодзіла вам ісці за мной.

Крок 3: Пачынаем працаваць з шаблонам

Калі вы вылучыце і запампуеце патрэбны шаблон, вы ўбачыце, што ў асноўнай тэчцы будзе некалькі варыянтаў, з якіх можна абраць патрэбны вам, перш чым прыступаць да напаўнення прэзентацыі.

Для пачатку неабходна абраць аспект: 4:3 ці 16:9. (У некаторых шаблонах яшчэ ёсць трэці варыянт, які больш падыходзіць для друку на паперы). Аспект 4:3 - традыцыйны выбар для прэзентацый, аднак большасць сучасных праектараў, тэле- і камп'ютэрных экранаў працуюць у аспекце 16:9. Загадзя ўдакладніце, на якім абсталяванні вы будзеце паказваць сваю прэзентацыю, каб выбраць правільны аспект.

У гэтым курсе я скарыстаюся шаблонам прэзентацыі Modern Business Plan у аспекце 16:9.

Далей вырашаем, ці будзем мы адкрываць сваю прэзентацыю ў фармаце .ppt або .pptx. Гэта залежыць ад версіі PowerPoint, якой вы будзеце карыстацца падчас прэзентацыі.

Калі кампутар, з якога вы будзеце паказваць сваю прэзентацыю, выкарыстоўвае версію Microsoft office 2007 года і вышэй, можаце смела абраць .pptx. Калі на кампутары ўсталяваная больш старая версія, абярыце .ppt. Калі вы захоўваеце сваю прэзентацыю ў pptx (X = XML), гэта робіць ваш файл больш сумесным з іншымі праграмамі, таму калі ёсць магчымасць, абярыце менавіта гэты фармат.

Green Version of Business Plan PowerPoint Template
Абіраем адзін з трох даступных колераў

Наступным рашэннем перад пачаткам стварэння прэзентацыі будзе выбар, зрабіць прэзентацыю з анімацыяй або без. Пры выбары "Без анімацыі" (NO Animation) слайды будуць з'яўляцца на экране па кліку. Пры выбары "Анімацыі" слайды будуць з'яўляцца c дапамогай якога-небудзь анімацыйнага эфекту, напрыклад наплываць, або раздробнены слайд можа скласціся, як мазаіка.

Абедзьве версii выглядаюць i вядуць сябе аднолькава падчас рэдагавання прэзентацыi. Якую абраць, залежыць ад вашага асабістага густу і прыярытэтаў. Я люблю прэзентацыі з анімацыяй, таму абяру гэты варыянт.

У выніку, абіраем шаблон любімага колеру, запускаем, і зараз мы гатовыя прыступіць да рэдагавання!

Крок 4: Не забываем "Захаваць як" сваю прэзентацыю!

Захоўваць прэзентацыю да таго, як што-небудзь зроблена, здаецца дзіўным.

Не так дзіўна, калі мы разбярэмся, чаго спрабуем пазбегнуць:

Па-першае, мы хочам захаваць файл шаблону ў арыгінале.

Па-другое, мы пазбягаем рызыкі страціць новую прэзентацыю, калі раптам праграма завісне ці яшчэ што адбудзецца.

Таму самае першае, што мы зробім - зойдзем у меню File, а затым абяром Save As…

Save Your PowerPoint Presentation
Захавайце сваю прэзентацыю, перш чым пачнеце напаўняць слайды.

Называем тэчку і абіраем, дзе на дыску мы хочам яе захаваць.

Карысная звычка - рэгулярна націскаць Ctrl + S (або Command + S, калі вы працуеце на Mac). Так вы будзеце захоўваць усi апошнiя змены і не страціце нічога.

Крок 5: Агульнае рэдагаванне і опцыі

У цэнтры экрана размешчаны першы слайд вашай прэзентацыі. Злева вы бачыце вертыкальнае меню, у якім адлюстраваныя ўсi слайды прэзентацыі. Уверсе экрана знаходзіцца гарызантальнае меню, з дапамогай якога вы зможаце рэдагаваць прэзентацыю.

Самае лепшае ў стварэнні прэзентацый з шаблонаў PowerPoint - абсалютна ўсё, што вы бачыце на слайдзе, можна рэдагаваць. Гэта значыць, што вы можаце цалкам падкарэктаваць прэзентацыю пад сябе.

На гэтай стадыі пачнем з тэкставых элементаў, а пазней пяройдзем да графічных і візуальных элементаў.

Цiснеце двайной пстрычкай мышшу па загалоўку першага слайда, каб замяніць словы "Our Business Plan" загалоўкам вашай прэзентацыі. Робім тое ж самае для падзагалоўку і ўсіх іншых элементаў тэксту на першым слайдзе.

Business plan PPT text title changes
Замяніце тэкст загалоўка

Цяпер, калі нас усё задавальняе на першым слайдзе, у меню з левага боку выбіраем другі слайд. Як i раней, нацiснеце двайной пстрычкай па тэксце або лічбах на слайдзе. Змянiце тэкст у адпаведнасці са сваей прэзентацыяй, альбо цалкам выдалiце тэкставы блок, калі ў ім няма неабходнасці.

А што калі нам неабходна дадаць тэкст там, дзе ў слайдзе няма тэксту?  Ціснеце адной пстрычкай па краі слайда (на шэрым фоне), каб выпадкова не змяніць элемент, над якім мы толькі што працавалі. (Калі не абраны ні адзін элемент на слайдзе, вам не павінна быць відаць рамак, з дапамогай якіх рэдагуюцца элементы). Цiснеце двайной пстрычкай на слайдзе там, дзе вы хочаце, каб з'явіўся тэкст, і пачынайце друкаваць. (Глядзіце фота ўнізе).

Add text to your PowerPoint presentation
Дадайце тэкст да наступнага слайду

З дапамогай гарызантальнага меню уверсе вы можаце змяніць любы новы або існуючы элемент, каб яго памер, шрыфт, колер і г.д. выглядалі так, як вы хочаце. Варыянтаў не злічыць!

Гэтак жа можна змяніць, дадаць і выдаліць любы тэкставы элемент у любым іншым слайдзе вашай прэзентацыі. Вы можаце нават памяняць тэкст, які не размешчаны гарызантальна - напрыклад у слайдзе 4 слова "Renew" размешчанае па дыяганалі.

PPT text adjustment
Рэдагаванне тэксту, размешчанага пад вуглом.

Цiснеце двайной пстрычкай па тэксце, і можаце пачынаць друкаваць.

Крок 6: Малюнкі, графіка і іншыя элементы

Веданне таго, як прымусіць прэзентацыю PowerPoint казаць менавіта тое, што вы хочаце сказаць - толькі палова шляху. Другая палова - зрабіць так, каб яна паказвала ўсё тое, што вы хочаце паказаць. Гэта лёгка зрабіць!

Вы можаце адрэдагаваць, змяніць або выдаліць любы абразок, карцінку (або выяву-запаўняльнік), а таксама графічны элемент у сваім шаблоне.

Пачнем з фатаграфій. У шаблоне вы ўбачыце, што ў многіх месцах раскіданыя невялікія малюнкі з жоўтым сонцам і зялёнымі гарамі. Гэта паказвае на тое, што ў прэзентацыі размешчаныя запаўняльнікі для фатаграфій.

PPT Template Picture Placeholders
Шаблон PowerPoint з запаўняльнікамі.

Уявіце, што гэтыя запаўняльнікі выконваюць ролю дублёраў для вашых малюнкаў. Яны проста займаюць месца да таго часу, пакуль вы не ўставіце ўласную фатаграфію на іх месца.

Калі вы пстрыкнеце па абразку запаўняльніка, адкрыецца дыялогавае акно, каб вы змаглі абраць фатаграфію, якая знаходзіцца ў вас на кампутары. Іншы спосаб - вы можаце перацягнуць фатаграфію са свайго кампутара на месца запаўняльніка, і праграма аўтаматычна дадасць яе туды.

Ведаеце, што самае лепшае ў запаўняльніках?  Па-за залежнасці ад памеру вашай фатаграфіі, яе памер будзе аўтаматычна зменены, каб яна змясцілася на месцы, адведзеным для фатаграфіі-запаўняльніка. Паглядзіце на розніцу, калі я дадаю фота ў слайд 1 на шаблоне...

Adding large image to PPT theme
Устаўце вялікае фота ў сваю прэзентацыю.

І калі я дадаю яе ў слайд 8.

Add small image to your PPT business presentation
Устаўце маленькае фота ў сваю прэзентацыю.

Той жа фотаздымак, той жа працэс, той жа самы шаблон.  На кожнае дзеянне сышло ўсяго па пары секунд, і мне не прыйшлося ўносіць змены самой. Цуд!

У добрым шаблоне прэзентацыі будзе магчымасць не толькі дадаць карцінкі, але ў ёй таксама будзе месца для абразкоў.

Малюнкі - гэта поўнакаляровыя фатаграфіі, якія вы ўстаўляеце ў прэзентацыю, а абразкі - больш простыя графічныя элементы - дапамогуць вам візуальна вылучыць ключавыя думкі ў прэзентацыі.

Каб замяніць абразок у прэзентацыі PowerPoint, пстрыкніце па ёй адзін раз, каб вылучыць, а затым пстрыкнiце правай кнопкай мышкі (або двума пальцамі на Маку), каб адкрыць меню опцый.

Change PPT template icon
Замяніце абразок на слайдзе РРТ.

Абярыце "Замяніць карцінку". Калі адкрыецца дыялогавае акно, знайдзіце тэчку з захаваным вамі шаблонам, у ёй - тэчку з абразкамі, абярыце пажаданы абразок і націсніце "Уставіць".

Choose a new icon for your PPT slide
Устаўце абразок зоркі ў слайд.

Ва ўсіх абразкоў у фармаце .png можна памяняць памер, форму і колер. Карыстайцеся меню ўверсе і справа ў вашай праграме.

Resize and recolor icon in PowerPoint
Змяніце колер і памер абразку з шаблону непасрэдна ў PowerPoint. 

Давайце зараз разгледзім іншыя візуальныя элементы прэзентацыі, такія як графікі.

Наш шаблон ўжо запоўнены наборам графікаў і чартаў, і, як і ўсе іншыя элементы, іх лёгка рэдагаваць. Каб рэдагаваць графік, проста пстрыкніце па канкрэтным элеменце, які вы хочаце змяніць, і перацягнiце яго ў новае месца, памяняйце колер, памер, каб ён падышоў па памеры да вашых дадзеных.

Звярніце ўвагу ніжэй, як я змяніла памер і колер чырвонай і блакітнай ліній на чарце ў слайдзе 6 шаблону прэзентацыі.

Edit infographics from your presentation template
Адрэдагуйце інфаграфіку ў шаблоне прэзентацыі.

Крок 7: Дадаем і выдаляем слайды

Кожная прэзентацыя PowerPoint не падобная да іншай, як і прадпрымальнік або фрылансер, які стварае яе. Акрамя змены тэксту і візуальных элементаў у кожным слайдзе, вы таксама можаце цалкам выдаліць слайды з шаблону або дадаць новыя ў залежнасці ад вашых мэтаў.

Каб выдаліць слайд, проста абярыце яго ў меню злева, двойчы пстрыкніце мышшу па ім (або пстрыкніце двума пальцамі на Маку), адкрыецца меню, у ім абярыце Delete Slide.

Delete slide from your business plan presentation theme file
Выдаліце ​​слайд з шаблону прэзентацыі.

На фота ўверсе відаць, што над опцыяй Delete Slide маецца опцыя Duplicate Slide. Калі вам у прэзентацыі патрэбныя два слайды з аднолькавай раскладкай, проста ўсталюеце сцяжок, і такі ж слайд з'явіцца адразу пад арыгінальным слайдам.

Меню опцый таксама дае вам магчымасць дадаць Новы слайд, ён з'явіцца ў прэзентацыі адразу пасля слайда, па якім вы пстрыкнулі.  Опцыя Duplicate Slide дадасць новы слайд у прэзентацыю, які будзе ў дакладнасці паўтараць раскладку слайда, па якім вы пстрыкнулі. Опцыя New Slide дадасць новы і пусты слайд да вашай прэзентацыі з такой раскладкай, якую вы вылучыце.

Вам варта даведацца яшчэ пра адзiн спосаб дабаўлення новага слайду.

Вылучыце месца ў сваёй прэзентацыі, дзе вы хочаце дадаць новы слайд. (Падказка: новыя слайды заўсёды дадаюцца пасля вылучанага слайда). Абярыце Insert у гарызантальным меню.  Першае, што вы ўбачыце ў спісе, будзе New Slide. Калі вы вылучыце яго, новы слайд будзе пустым. Але калі вы націснеце на маленькую стрэлку справа ад выявы, адкрыецца цэлае меню з шаблонамі слайдаў, з якога вы можаце абраць любы.

Open new PPT theme slide
Цiсніце двайной пстрычкай па слайдзе - і вуаля! Новы слайд дададзены.

Крок 8: Змяняем парадак слайдаў у прэзентацыі

Выкарыстанне шаблонаў прэзентацый PowerPoint выдатнае тым, што шаблон служыць своеасаблівым узорам, як структураваць прэзентацыю. Слайды ўжо размешчаныя ў лагічнай паслядоўнасці, якая дапаможа вам прэзентаваць свой план або прапанову так, каб яны гучалі пераканаўча.

Але гэта зусім не значыць, што вы не можаце памяняць парадак слайдаў у сваёй прэзентацыі.  Вы можаце перамясціць іх у любым зручным вам парадку, каб ён падыходзіў вашай мэце.

Каб памяняць парадак слайдаў, пстрыкніце па слайдзе ў меню слайдаў злева, затым націсніце мышкай і ўтрымлівайце слайд, пакуль не перацягнецу яго ў новае жаданае месца.

PPT slide order changes inside your theme
Пстрыкніце па слайдзе і перацягнiце яго.

Крок 9: Пераходы

Памятаеце, у пачатку гэтага кіраўніцтва я казала, што абіраю прэзентацыю з анімацыяй? Анімацыю таксама можна змяніць для таго, каб яна адпавядала вашым намерам.

Пстрыкніце па любым слайдзе ў прэзентацыі, затым абярыце Пераходы (Transitions) у галоўным гарызантальным меню ўверсе. Слайд, які абрала я, з'явіцца з дапамогай анімацыi пад назвай Fly Through. Вы ўбачыце, што я вылучыла чырвонай рамкай, дзе можна змяніць пераходы для вашых слайдаў так, каб яны адпавядалі вашай мэце.

Change PPT slide transitions
Змяніце пераходы ад слайда да слайда.

Вы таксама можаце змяніць працягласць пераходу і дадаць гук, калі хочаце. Толькі памятайце, што ў такіх сітуацыях лепш не перабраць з эфектамі.

Крок 10: Прайграванне прэзентацыі

Рэдагаванне завершанае, і цяпер пара ў рэальным часе паглядзець шэдэўр, які ў вас атрымаўся! Заўсёды цалкам прайграйце сваю прэзентацыю, перш чым паказаць яе кліентам: вам трэба пераканацца, што ўсё працуе, і ўсё зразумела.

Самае апошняе, што вам трэба - гэта каб нязначны збой ці недапрацаваная дэталь змазалі ўражанне ад прэзентацыі, у якую вы ўклалі столькі працы.

Вярнiцеся ў пачатак сваёй прэзентацыі PowerPoint, абярыце Slide Show у галоўным гарызантальным меню і пстрыкніце па першым радку Play from Start. Прыемнага прагляду!

Play your PPT presentation to preview it
Прайграйце прэзентацыю для праверкі.

Як знайсці шаблон ідэальнай прэзентацыі PowerPoint

Памятайце, што гэта толькі адзін узор шаблону дзелавой прэзентацыі PPT. C дапамогай таго ж працэсу і лёгкіх крокаў, якія я паказала вам, вы можаце змяніць любую прэзентацыю PowerPoint у адпаведнасці са сваімі патрэбамі і мэтамі.

Напрыклад, калі вы хочаце яркую прэзентацыю, якую можна будзе раздрукаваць, вам можа спатрэбіцца прэзентацыя PowerPoint Max-Pro Business Plan.

Max Pro business plan powerpoint presentation template
Тэма для прэзентацыі Max Pro business plan PPT.  Даступная на GraphicRiver.

Але калі вы шукаеце штосьцi з больш карпаратыўным характарам, у камплекце якога ёсць і цёмная, і светлая раскладка для надання драматызму, звярніце ўвагу на шаблон Business Plan PowerPoint Presentation. Я ўпэўненая, члены савета дырэктараў будуць узрушаныя.

Калі вам больш падыдзе крэатыўны выгляд з чыстымі лініямі, які стане адлюстраваннем вашага бізнесу, і пры гэтым дазволіць падкрэсліць вашу творчую натуру, рэкамендую шаблон Business Plan StartRight Presentation.

Калі вы любіце спадзявацца на візуальныя апоры і вам падабаецца арганізаваная структура iнфаграфікi, вам падыдзе шаблон PowerPoint Business Plan Infographic. Тым больш, гэты шаблон цалкам рэдагуецца і пастаўляецца з 7 рознымі лічбавымі схемамі, як у цёмнай, так і ў светлай раскладцы. У камплект уваходзяць вектары, абразкі, і больш за 1100 слайдаў!

А што калі вы хочаце пусціць у ход ўсю сваю моц і зрабіць незгладжальнае ўражанне бізнес-планам і прафесіяналізмам яго прэзентацыі, але пры гэтым пакінуць свабоду творчасці ў рэдагаванні? Тады паспрабуйце Marketofy - Ultimate PowerPoint Template. У камплекце 200 унікальных слайдаў, 24 каляровыя схемы, 2500 вектарных абразкоў, 3 версіі маштабавання (уключаючы версію для друку). Таксама гэтая прэзентацыя цалкам аптымiзуецца! Вось што я маю на ўвазе, калі кажу пра прафесіяналізм у прэзентацыі бізнес-плана ў PowerPoint!

Якімі б ні былі вашыя патрэбы і жаданні, а таксама навыкі ў працы з PowerPoint, абавязкова знойдзецца шаблон РРТ, які падыдзе менавіта вам. Як толькі вы яго знойдзеце, прытрымлівайцеся 10 крокаў, якія я апісала вышэй, каб ператварыць яго ва ўласны шэдэўр, які дапаможа вам пераканаць патэнцыйных кліентаў заключыць здзелку з вамі!

А які ваш самы любімы шаблон PowerPoint?

Advertisement
Advertisement
Looking for something to help kick start your next project?
Envato Market has a range of items for sale to help get you started.