Unlimited Powerpoint templates, graphics, videos & courses! Unlimited asset downloads! From $16.50/m
Advertisement
  1. Business
  2. Presentations
Business

Як выступіць з добрай прэзентацыяй і не хвалявацца 

by
Difficulty:BeginnerLength:LongLanguages:

Belarusian (беларуская мова) translation by Olya Misuragina (you can also view the original English article)

Потныя далоні, гарачы лоб, галавакружэнне, пакой круціцца, не хапае паветра. А вы нават яшчэ не выйшлі на сцэну, каб выступіць з прэзентацыяй. Яшчэ горш тое, што да вашага выступу цэлы тыдзень.

Сутаргавы глыток паветра! Як вы ўвогуле зможаце выступіць у такім стрэсе?

Калі вам знакомы гэты кашмар, вы адчуваеце страх перад публічнымі выступамі. Гэта жудасна, я ведаю.

Але ёсць добрая навіна: гэта можна выправіць! Далей у гэтым артыкуле я падзялюся з вамі 9 парадамі аб добрай прэзентацыі, калі вам не прыйдзецца пакутаваць ад хвалявання.

How to Give a Good Presentation - Free from Anxiety
Як выступіць з добрай прэзентацыяй і не хвалявацца. (крыніца малюнку

Але для пачатку давайце ўсталюем некалькі асноўных правіл: 

Што робіць прэзентацыю добрай? 

На самім элементарным узроўні, добрая прэзентацыя - гэта калі выступоўцу не вырвала на сцэне, а аўдыторыя не заснула. Ну добра, гэта занадта элементарны ўзровень.

На больш высокім узроўні добрая прэзентацыя будзе адпавядаць тром патрабаванням: 

  • Інфарматыўнасць: У добрай прэзентацыі змяшчаецца ўся неабходная інфармацыя, і толькі неабходная інфармацыя для таго, каб пераканаць аўдыторыю. Не спрабуйце ашаламіць аўдыторыю залішнімі фактамі і лічбамі; якімі б яны ні былі дакладнымі і вернымі, гэта толькі ўсыпіць eсіх. 
  • Уражанне: Зрабіць уражанне не значыць запускаць феерверкі ці наладжваць галівудскія спецэфекты падчас прэзентацыі. Аднак вам неабходна ўключыць візуальныя апоры ў сваю прэзентацыю, каб вашы словы засталіся ў памяці слухачоў. Візуальнымі апорамі могуць стаць малюнкi, графікі, відэа, і нават такія простыя рэчы, як мова цела і дарэчныя жэсты. 
  • Гісторыя: Чалавечы розум любіць гісторыі. Факты і малюнкі могуць хутка змарыць аўдыторыю, калі яны не аб'яднаны сэнсам, структурай ці агульнай мэтай. Але калі звязаць і тое, і іншае ў ланцужок цікавых падзей, вы можаце адправіцца з аўдыторыяй у захапляльны шлях, і яны будуць неадрыўна сачыць за вашым расповедам!

Калі вы хочаце даведацца больш ідэй і парадаў пра тое, як стварыць прэзентацыю, якая натхняе аўдыторыю на ўчынкі, абавязкова прачытайце наступны артыкул:

Сёння зойдзем крыху далей і паглядзім, як вам выступіць з узрушаючай прамовай і не дазволіць хваляванню перашкодзіць вам.

Што рабіць у самым горшым выпадку 

Сама думка пра неабходнасць выступіць з прэзентацыяй можа выбіць вас з каляіны, так як выступ з прамовай у прысутнасці многіх людзей абуджае ў нас адзін з самых моцных чалавечых страхаў: страх пацярпець паразу і страх быць адрынутым.

Зараз дадайце ў гэтую сумесь магчымасць пацярпець паразу ў выглядзе публічнага прыніжэньня на сцэне, і магчымасць быць адкінутым пад абразлівыя крыкі натоўпу. Нядзіўна, што нам лёгка зразумець, чаму выступ з прэзентацыяй можа выклікаць такі параліч і непакой.

Самы лепшы спосаб справіцца з турботай аб прэзентацыі можа здацца парадаксальным спачатку: уявіце самы горшы сцэнар. Што можа адбыцца ў самым горшым выпадку?

Не трэба разважаць пра гэта так, каб загразнуць у жалю да сябе, а так, каб прыняць усе меры для прадухілення гэтых небяспек і пазбавіць сябе ад турботы, таму што вы добра падрыхтаваліся. 

На самай справе "самы горшы сцэнар" - гэта канцэпцыя, якая часта выкарыстоўваецца ў менеджменце рызыкі, калі неабходна падрыхтаваць стратэгічны план для вырашэння складанай праблемы або правядзення буйной падзеі.  А ў выпадку падрыхтоўкі добрай прэзентацыі план "самага горшага сцэнарыя" выглядае прыкладна так: 

9 спосабаў пазбавіцца ад хвалявання падчас прэзентацыі 

1. Думайце пра аўдыторыю, а не пра сябе 

Я зусім не маю на ўвазе прадстаўляць аўдыторыю ў ніжняй бялізне (або голымі)! Не ведаю, хто прыдумаў гэтую ідэю, але калі казаць шчыра, мне ні разу гэты метад не дапамог у падрыхтоўцы прэзентацыі. Мне ад гэтага толькі становіцца няёмка. Мне ад гэтага толькі становіцца няёмка.

На самай справе я маю на ўвазе тое, што вам неабходна забыцца пра сябе і цалкам засяродзіць увагу на сваіх слухачах. Прычына, па якой вы так хвалюецеся і не можаце дыхаць, у тым, што вы думаеце пра сябе: 

  • Як я буду глядзецца на сцэне? 
  • Што падумаюць пра мяне ў аўдыторыі? 
  • Што калі я ўсё сапсую? 
  • Што калі я ім не спадабаюся? 

Нядзіўна, што вы пакусалі ўсе пазногці! 

Замест таго, каб думаць аб усіх спосабах, як вы можаце заваліць прэзентацыю, пераключыце ўвагу на людзей у зале і падумайце, як ваша прэзентацыя можа ім дапамагчы: 

  • Чаму навучыцца аўдыторыя з вашай прэзентацыі? 
  • Якую выгаду атрымае аўдыторыя ад вашай прэзентацыі? 
  • Як ваша інфармацыя і веды могуць палепшыць жыццё людзей? 

Як толькі вы засяродзіцеся на мэты сваёй прэзентацыі і тым, наколькі важна гэта для вашых слухачоў, вы зразумееце, што ніхто ў зале не хоча, каб у вас не атрымалася! Наадварот, яны не толькі не хочуць асудзіць вас і вырашыць, што вы дрэнныя; яны хочуць пачуць ад вас добрую прэзентацыю.  Яны хочуць навучыцца чамусьцi ад вас. 

Якую паслугу вы можаце аказаць сваёй аўдыторыі?  Што вы можаце ім расказаць?  Думайце пра іх, а не пра сябе, і вы не заўважыце, як ваша хваляванне рассеецца. 

2. Разбіце размову на блокі 

Выступоўцы часта баяцца, што забудуць, пра што гаварыць. 

Дапусцім, гэта адбудзецца з вамі.  Я не кажу, што вы павінныя "завіснуць" на сцэне і проста стаяць, нічога не кажучы. Галоўнае - памятаць, што сутнасць вашай прэзентацыі ў галоўнай думцы, якой вы хочаце падзяліцца. 

А якімі менавіта словамі вы яе выкажыце - не так важна. Ваша прэзентацыя можа доўжыцца 20, 30 хвілін, гадзіну, і нават даўжэй, - вы можаце прытрымлівацца сваёй тэмы і падтрымліваць яе рытм, калі загадзя разаб'еце увесь выступ на 10-хвілінныя блокі.  Кожны блок павінны засяродзіцца на адной думцы (або аргуменце), якую вы хочаце данесці.

Вы можаце стварыць і глядзельную структуру прэзентацыі вакол гэтых блокаў, выкарыстоўваючы спецыяльныя слайды, каб адзначыць кожны раздзел, прымусіўшы іх візуальна выдзяляцца.  Звярніце ўвагу, як у шаблоне са слайдамі PowerPoint Marketofy ярка вылучаецца слайд з загалоўкам "Пра нас" і гэтым глядзельна адцяняе новы раздзел. Такі просты метад разбівае візуальны рытм усіх астатніх слайдаў і дазваляе вам хутка ўбачыць, дзе знаходзяцца гэтыя блокі. 

Marketofy PowerPoint template slides compared
Шаблон PowerPoint Marketofy: цёмны слайд прыкметна вылучаецца на фоне светлых слайдаў.

ам не толькі будзе лягчэй памятаць парадак сваёй прэзентацыі, але, у параўнанні з завучанай прэзентацыяй на памяць ад пачатку да канца, у вас будзе магчымасць успомніць, што гаварыць на выпадак, калі вы саб’ецеся. Забыліся пра адзін прыклад і пераскочылі на іншы?  Не страшна, проста вярніцеся да папярэдняга блоку і рухайцеся з таго месца. 

Калі вы ведаеце, што ўсё, што трэба зрабіць - гэта, напрыклад, прадставіць 3 блокi, вам будзе шмат лягчэй, чым думаць пра тое, што неабходна распавесці 30-хвілінную гаворку.  І калі вы апынецеся на сцэне, вы будзеце больш расслабленым, спакойным і займальным. 

3. Заплануйце паўзы 

Яшчэ адна перавага ў тым, калі вы разбіце прэзентацыю на 10-хвілінныя блокі, што вы можаце спыніцца і зрабіць паўзу. 

Паўзы гэтак жа важныя ў добрай прэзентацыі, як і яе галоўная думка.  Калі вы спяшаецеся скончыць прэзентацыю, вы не толькі збіваецеся з дыхання і стамляецеся, ваша аўдыторыя таксама будзе агаломшана і можа згубіцца. 

Не спяшайцеся падзяліцца ўсім і адразу, і не ганіце сваю аўдыторыю.  Рабіце паўзы, каб у іх быў час падумаць пра тое, што вы сказалі; а ў вас будзе час сабрацца з думкамі і перайсці да наступнага аргументу. 

4. Загадзя падрыхтуйце слайды для прэзентацыі 

Калі вы будзеце выступаць перад аўдыторыяй на канферэнцыі ці перад патэнцыйным кліентам, напэўна, вы станеце карыстацца візуальнымі апорамі, напрыклад, слайдамі PowerPoint падчас прэзентацыі.

Самае горшае, чым вы можаце сабе пашкодзіць - гэта пакінуць падрыхтоўку слайдаў прэзентацыі на самы апошнi момант.  Нават калі вы асабліва не задумляецеся пра гэта, ведаць, што вам усё яшчэ трэба прыгатаваць слайды, дадае непатрэбны стрэс, які вы адчуваеце ў дні перад выступленнем. 

Як толькі вы скончыце напісанне тэксту, займіцеся працай над слайдамі PowerPoint, каб яны былі гатовыя ў вас загадзя, каб вы не турбаваліся, а вы можаце засяродзіцца на падрыхтоўцы выступлення. 

Калі вы хочаце знайсці прыгожы і якасны шаблон прэзентацыі, які будзе добрым дадаткам вашай прэзентацыі, паглядзіце на некаторыя з самых лепшых і папулярных шаблонаў на GraphicRiver (Envato Market). Шаблон класа прэміум Motagua - выдатны выбар, ён адзін з самых папулярных i даступны да продажу: 

Motagua Premium PPT Presentation Template design
Прэміум шаблон Motagua для прэзентацыі PowerPoint.

Калі вам патрэбная парада пра розныя кампаненты і перавагi шаблонаў, прачытайце наша Поўнае кіраўнiцтва па лепшых шаблонах Microsoft PowerPoint, альбо артыкул ніжэй: 

5. Трэніруйцеся, трэніруйцеся, трэніруйцеся 

Вы калі-небудзь чулі, як комікі стэндапа рыхтуюцца да выступлення?  Калі яны на сцэне, вам здаецца, што яны ўвесь час імправізуюць, і жарты з'яўляюцца ў іх з паветра. У рэчаіснасці ўсё, што яны робяць і гавораць, нават паўзы, створана ў выніку гадзін зацятых рэпетыцый. Вам варта з гэтага прыклад, калі вы рыхтуецеся да прэзентацыі. 

Так вы зможаце звесці да мінімуму хваляванне перад выступам. 

Трэніруйцеся, трэніруйцеся, трэніруйцеся. 

Рэпетуйце не толькі з тэкстам, але і са слайдамі прэзентацыі.  Рэпетуйце тое, што вы скажаце, што вы пакажаце, што вы зробіце, і як вы ўсё гэта злучыце разам.

Не трэніруйцеся так, каб ваша прэзентацыя здавалася завучанай на памяць, але так, каб вы засвоілі ўсi асноўныя моманты, і яна гучала натуральна. 

6. Запісвайце і праглядайце 

Мова цела часам кажа больш, чым словы.  Ці выглядаеце вы ўпэўнена, калі робіце прапанову патэнцыйнаму кліенту?  Ці відаць па вас, што вы многае ведаеце па сваёй спецыяльнасці, ці не?  Ці выглядаеце вы добразычлівым і адкрытым або заціснутым і славалюбным? 

Няма неабходнасці заставацца ў недасведчанасці з гэтай нагоды, або, што яшчэ горш, турбавацца.  Прыступіце да справы і пазбаўце сябе ад сумненняў.  Запішыце сябе на тэлефон або відэакамеру, і паглядзіце, як вы выглядаеце падчас прэзентацыі.  Праглядзіце свой выступ і зрабіце нататкі, што можна змяніць да лепшага. 

Practice your presentation with friends or colleagues
Рэпетуйце сваю прэзентацыю з сябрамі і калегамі. (крыніца малюнку

Па магчымасці, запрасіце аднаго з калегаў прыняць удзел у якасці вашай аўдыторыі.  Або трэніруйцеся ў вялікай канферэнц-зале з групай калегаў.  Рэпетыцыя перад жывой аўдыторыяй не толькі лепш, але ў вас таксама будзе зваротная сувязь ад іх, і яны падкажуць, што ў сваім выступе вы можаце зрабіць лепш. 

7. Прыйдзіце загадзя 

Ці бывала так, што вы захрасалі па дарозе і спазняліся на працу?  Гэта стрэс, праўда?  А як наконт спазнення на сустрэчу?  Яшчэ больш стрэсу, ці не так?  Вы ведаеце, што вас чакаюць людзі, і, калі вы спазніцеся на сустрэчу, гэта зробіць дрэннае ўражанне. 

А цяпер уявіце, што вы спазніліся на сваю прэзентацыю.  Жах!  Як вам такі сцэнар, які падорыць ноч без сну! 

Замест таго, каб пайсці на рызыку або дазволіць хваляванню аб гэтай магчымасці сапсаваць вам нервы, зрабіце адваротнае: заплануйце прыйсці загадзя.  Як мага раней. 

Калі вы рана апыняецеся на месцы, у вас ёсць час азнаёміцца ​​са становішчам, і вы будзеце адчуваць сябе больш упэўнена падчас выступу.  Калі ваша прэзентацыя будзе праходзіць падчас вялікага мерапрыемства або канферэнцыі, у вас будзе магчымасць сустрэцца і пагаварыць з арганізатарамі, іншымі выступоўцамі, і нават некаторымі членамі аўдыторыі, перш чым вы выйдзеце на сцэну.

Нават калі ў вас няма магчымасці прыйсці загадзя да месца правядзення прэзентацыі (напрыклад, вы плануеце прадставіць праект з прапановай патэнцыйнаму кліенту), вы ўсё роўна можаце зайсці ў будынак непадалёк ад месца прэзентацыі, расслабіцца, сабрацца з думкамі і падрыхтавацца да выступлення, не турбуючыся пра час, трафiк і што-небудзь яшчэ. 

8. Праверце апаратуру 

Яшчэ адна перавага ў прыбыцці на месца загадзя - гэта папрасіць праверыць усе неабходную апаратуру, каб пераканацца, што падчас прэзентацыі вас нішто не падвядзе. 

У залежнасці ад тыпу і маштабу падзеі, на якой вы будзеце выступаць, у вас будуць розныя магчымасці адносна доступу да памяшкання і абсталявання.  Але вы заўсёды паступіце разумна, калі папытаеце праверыць абсталяванне, якім будзеце карыстацца. 

Таксама не прыходзьце ўсяго толькі з адной версіяй вашай прэзентацыі, захаванай на адным носьбіце, у надзеі, што ўсё працуе.  Ад гэтага, вядома, розум можа папсавацца ад хвалявання, і ўсяго за некалькі хвілін да прэзентацыі. 

Заўсёды захоўвайце сваю прэзентацыю на розных носьбітах (напрыклад, USB, ваш ноўтбук, і ў воблаку) - так, каб вы пры неабходнасці змаглі мець доступ да яе на выпадак, калі нешта пойдзе не так.  Ці ёсць у вас кабель, які злучыць праектар з вашым ноўтбукам?  Вазьміце яго з сабой.  Хто ведае, раптам ён вам спатрэбіцца? 

Тэхналогія можа падвесці, але гэта не значыць, што мы станем хвалявацца з-за гэтага.  Падрыхтуйцеся загадзя, каб заставацца спакойным на выпадак, калі нешта адбудзецца. 

10. Дыхайце глыбока 

Гэта не метафара.  Я кажу літаральна.

Глыбокае дыханне - навукова правераны метад расслаблення, зніжэння ўзроўню стрэсу і магчымасць у цэлым змяніць сваё стаўленне да адбывалых падзей.

Адразу перад тым, як вы выйдзеце на сцэну для выступу, зрабіце 5-10 глыбокіх удыхаў і выдыхаў. Павольна ўдыхніце як мага больш паветра і павольна выдыхніце яго.  Гэта дапаможа вам расслабіцца, засяродзіцца і пазбавіцца ад малаважнага хвалявання, якое яшчэ можа заставацца пасля вашай дэталёвай падрыхтоўкі. 

Вы адчуваеце сябе спакойным, ураўнаважаным, упэўненым, і зараз можаце выйсці і ўсіх скарыць! 

How to give a good presentation anxiety free and crush it
Зрабіце добрую прэзентацыю, будзьце ўпэўненыя і скарыце адразу ўсіх! (крыніца малюнку

Выступ без хвалявання 

Як вы рыхтуеце свае прэзентацыі перад вялікай ці маленькай аўдыторыяй? 

Што выклікае ў вас найбольшае хваляванне, і якія з гэтых парадаў вы збіраецеся выкарыстоўваць? 

Да якіх спосабаў вы звяртаецеся, каб справіцца з хваляваннем перад выхадам на сцэну? 

Дайце нам ведаць у каментарах ніжэй!

Advertisement
Advertisement
Looking for something to help kick start your next project?
Envato Market has a range of items for sale to help get you started.